🗃 Колькасць картак: 100
🔎 Складанасць: 1\5
🖊 Правапіс: афіцыйны
🔖Апісанне:
У маўленні беларускамоўцаў вельмі часта назіраецца памылка з часціцай "бы" і "б". У беларускай мове правіла даволі простае:
🔸"бы" вымаўляем і пішам пасля зычнай:
Ён бы сказаў. Пайшоў бы туды?
🔸"б" вымаўляем і пішам пасля галоснай:
Яна б сказала. Пайшла б туды?
Таму я і прапаную замацаваць гэтую тэму ў картках.
❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі.
Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы
🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды.
🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki?
📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове:
https://t.me/mounica_biel
🔅Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasaum/
💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!



