🎉 Шаноўнае спадарства!
У мяне файнюсенькая навіна!
📢 Заўтра я апублікую нанава некаторыя наборы, якія тут ужо ёсць.
❓ Для чаго?
Каб большая частка набораў (па найчасцейшых памылках) з’явілася ў новым фармаце для Anki!
🔸Цяпер вы зможаце не проста падумаць і праверыць, а напісаць правільны адказ і адразу ж праверыць яго з паўтарэннем правіла! ✍️✅
📚 Я паступова раблю і сістэматызую матэрыялы, каб вы маглі самастойна вучыць беларускую мову і пазбаўляцца ад самых частых памылак у маўленні.
🎯 Канчатковая мэта – стварыць цэлы невялічкі бясплатны курс.
Да яе яшчэ далёка (трэба шмат чаго зрабіць, шукаць праграмістаў і г. д.), але, як той казаў, крок за крокам усё зробім!
29
9
6
1July 26, 2026 1.6K 4


