PALIRÁCA | Вывучайма роднае: post #381 — TG.ME

🎉 Шаноўнае спадарства!

У мяне файнюсенькая навіна!

📢 Заўтра я апублікую нанава некаторыя наборы, якія тут ужо ёсць.

 Для чаго?

Каб большая частка набораў (па найчасцейшых памылках) з’явілася ў новым фармаце для Anki!
🔸Цяпер вы зможаце не проста падумаць і праверыць, а напісаць правільны адказ і адразу ж праверыць яго з паўтарэннем правіла! ✍️

📚 Я паступова раблю і сістэматызую матэрыялы, каб вы маглі самастойна вучыць беларускую мову і пазбаўляцца ад самых частых памылак у маўленні.

🎯 Канчатковая мэта – стварыць цэлы невялічкі бясплатны курс.

Да яе яшчэ далёка (трэба шмат чаго зрабіць, шукаць праграмістаў і г. д.), але, як той казаў, крок за крокам усё зробім!
❤29👍9👏6👎1
July 26, 2026 1.5K 4