На этой мове толькі ў грэблівым кантэксце? Некаторыя заўважылі, што ў… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Мая Краіна Беларусь"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай расейскай, каб не ўмёрлі!" После переезда дети по-разному привыкали к новой жизни. Ваня первые три года не хотел учить польский язык, говорил, что хочет вернуться в Беларусь. Сейчас он свободно говорит по-польски, но…
На этой мове толькі ў грэблівым кантэксце?

Некаторыя заўважылі, што ў цалкам расейскамоўным інтэрв'ю Віктара Бабарыкі для Зміцера Гурневіча (Радыё Свабода), першы толькі ў фрагменце выкарыстаў беларускую мову. І менавіна ў здзеклівым тоне. Некаторым гэта прыпомніла Лукашэнку і іншых прарасейскіх дзеячаў. Хаця сама пазіцыя бабарыканцаў адносна моўнага пытання таксама адметная - "русский язык - наш актив" і так далей.

Чалавек, які лічыць сябе грамадска-палітычным дзеячам Беларусі, не павінен размаўляць мовай нашага спрадвечнага ворага, беларуская прагучала 10 секнд крыўляючыся 11.25-вельмі непрыемна зрабілася

- напісаў адзін з каментатараў пад відэа.

Што думаеце?

Цікава, што "некаторыя" СМІ пра гэта не напісала, асабліва з улікам двухзначнага намёку.
🙉24🥴9❤3🤔3👍1🤮1💯1😡1
August 12, 2026 2.3K 1 15