Ад школы да фронту: як Расія і рэжым уцягваюць беларускую моладзь у… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Ад школы да фронту: як Расія і рэжым уцягваюць беларускую моладзь у вайну

Каля 13000 беларусаў вучацца ў расійскіх універсітэтах, дзе студэнтаў ужо сістэмна вярбуюць у войска. Паводле даследавання, 1338 грамадзянаў Беларусі ваявалі на баку Расіі супраць Украіны, прынамсі 314 з іх загінулі. 

Гэты шлях пачынаецца значна раней: з ваенна-патрыятычных класаў і лагераў у Беларусі, расійскіх адукацыйных квотаў і паступовага прывучэння моладзі да вайсковай службы. Ва ўніверсітэтах да прапаганды дадаюцца грошы, ціск і падманныя абяцанні «аднаго года аператарам дрона», які можа скончыцца бестэрміновай службай на фронце.

У картках — ключавыя лічбы, як працуе гэты канвеер і якія альтэрнатывы можа прапанаваць Еўропа беларускай моладзі.
🤬14🤯1
August 31, 2026 607 4 5