Вынік неасуджанай беларусамі савеччыны "Зло перамагае, зло лікуе і… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Вынік неасуджанай беларусамі савеччыны

"Зло перамагае, зло лікуе і злацешыцца. Тыя, хто ляжыць у безыменных магілах у сотнях беларускіх урочышчаў, такіх, як Курапаты, скончылі сваё кароткае жыцьцё ў невыносных пакутах, зь немым крыкам. Тыя, хто іх страляў, у вялікай масе сваёй дажылі да пэрсанальных пэнсій, да 80-100 год. Жонка гэбіста, прыпісаная да паліклінікі КГБ у 1990-х, расказвала мне, што гэтыя дзядулі і бабулі з 1930, 1940, 1950 гадоў усё яшчэ жывыя, дбаюць пра сваё здароўе, дыхтоўна апранаюцца і малююць вусны ў чырвоны колер. Са злобнымі вочкамі і памаляваныямі вуснамі яны прыходзілі дамагацца найлепшага лячэньня ў недаступную іншым сьмяротным паліклініку КДБ. Цяпер, канечне, і па іх загінуў сьлед.

Але беспакаранасьць зла сьцьвердзіла, што тысячы іх спадчыньнікаў пасьля падзеньня СССР, у 1996-2020 (і асабліва ў 2020-м!) працягнула кіпучую чэкісцкую дзейнасьць так, нібыта СССР і не паміраў. На Акрэсьціна па калідорах плыла з камэраў кроў, а крыкі былі чутны на сотні мэтраў вакол гэтага гулагу".

Святлана Курс, 2021 год.
💯35❤2👍1
August 29, 2026 1.5K 10