А насамрэч я ўжо неяк і не ўяўляю сябе без Міфавлогіі.
Нават людзі, з якімі я быў знаёмы яшчэ да Міфавлогіі, усё часцей звяртаюцца да мяне: «Зміцер». 🙂
Ёсць цяжкі выраз — «страціць частку сябе». А я з гэтым праектам, здаецца, наадварот — прыдбаў частку сябе.
Памятаю, як хваляваўся перад публікацыяй першага відэа, як радаваўся першаму данату, як думаў усё кінуць, калі праз год статыстыка была зусім не такой, на якую я разлічваў.
Але ўсё ж вельмі рады, што калісьці на пытанне «А чаму не?» адказаў: «Так».
Творчасць можа зрабіць і добрыя, і цяжкія часы лепшымі. Можа дапамагчы стаць лепей самому, знайсці новых сяброў і ў нейкі момант стаць неад'емнай часткай жыцця.
Дзякуй усім 1670 падпісантам. Вы вельмі паўплывалі на маё жыццё. ❤️♥️
20
7
4
2August 23, 2026 96 1