ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
Пэўна, паэтэса пасля сваёй уласнай сустрэчы з Анёлам і напісала гэты верш - нібы-та ад трэцяй асобы, але перажытое ?!)...
Дыялог на "злобу дня" і пра адвечнае... Насамрэч, адказны і смелы. І, здавалася б, кожнаму няблага яго правесці сам-насам са сваім нябесным Ахоўнікам... І кожнаму у свой час прыходзіць патрэба такой размовы...
Але справа гэта, думаецца, патаемная і глыбока асабістая... Таму - удачы, бо Анёла не так проста прыцягнуць і запрасіць ) А мо і запрашаць не трэба : стаіць Памочнік з крыламі за нашым правым плячом і пастаянна нас "курыруе"...
Хай застаецца Сябрам і Дарадцам.
Дзякуй табе, Анёл ! Суправадзі нас у сон...
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !



















