СЯБРЫ!
ЗАПРАШАЕМ!
5 чэрвеня 2025 (чацвер) у 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул.Казлова,3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выставы жывапісу і графікі "Верасень-35" секцыі "Верасень".
У экспазіцыі прадстаўлены малавядомыя акварэлі народнага мастака Беларусі акадэміка Георгія Паплаўскага, графіка Наталлі і Кацярыны Паплаўскіх, Леаніда Марчанкі, жывапіс Уладзіміра Шнарэвіча, Віктара Кліменкі, Веранікі Віткоўскай, Сяргея Шэмета, Влады Белавусавай-Кірэенкі, Ларысы Зарубінай, станковыя лісты Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай, Наталлі Наўроцкай, ілюстрацыі Наталлі Суставай і Алены Саковіч, акварэлі Заслужанага настаўніка Яўгена Саковіча. Таксама выстава ўключае персанальныя міні-экспазіцыі чатырох вельмі розных па стылістыцы і тэхніцы юбіляраў - Таццяны Царовай (акварэль, станковы жывапіс, калаж), Наталлі Марчанка (акварэль), Алы Каласенцавай (станковы жывапіс) і Марыны Эрэнбург (станковы жывапіс і графіка ў змешаных тэхніках).