Сабралі падборку музычных і кінапраектаў, створаных пры падтрымцы ArtPower Belarus.
◾️ «ЗЭКАМЕРОН. Песні да спектакля»
Музычны альбом створаны на вершы былых беларускіх палітычных зняволеных, у тым ліку Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка. Песні ўпершыню прагучалі ў спектаклі «Зэкамерон» тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы», пастаўленым пры падтрымцы ArtPower Belarus.
Альбом не толькі захоўвае мастацкія галасы людзей, якія прайшлі праз зняволенне, але і нагадвае пра становішча палітвязняў у Беларусі.
🎧 Паслухаць альбом
◾️ Irdorath — Bestiarium
Новы альбом беларускага фольк-фэнтэзі гурта Irdorath, цалкам створаны на беларускай мове. Ён аб'ядноўвае сучасную музыку, беларускую міфалогію і разважанні пра чалавечнасць, страту, вытрымку і вяртанне да сябе.
Разам з альбомам выйшла арт-кніга з тэкстамі песень, ілюстрацыямі, легендамі і каментарамі, якая дапамагае глыбей пагрузіцца ў свет Bestiarium.
🎧 Слухаць альбом
◾️ «Моўныя партызаны»
Дакументальны фільм пра актывістаў Аліну і Ігара, якія больш за дзесяць гадоў адстойваюць права беларускай мовы быць бачнай у публічнай прасторы. Пасля 2020 года іх дзейнасць стала небяспечнай, але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу.
Праз асабістую гісторыю герояў фільм паказвае, што мова — гэта не толькі сродак камунікацыі, але і форма грамадзянскай адказнасці і супраціву.
🎬 Глядзець бясплатна на VODBLISK
Усе гэтыя праекты рэалізаваныя пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.
Forwarded fromArtPower Belarus

1
1July 27, 2026 221 1