Навіны “Мовы 404” 🔹 Пакуль пісала, што апошні асобнік на ангельскай… — МАЯ МОВА — TG.ME

Навіны “Мовы 404”

🔹 Пакуль пісала, што апошні асобнік на ангельскай мове можна купіць у “Кропцы”, яго ўжо купілі 🤷‍♀️ Але самы-самы апошні асобнік чакае ў “The Bookest World” (Užupio, 13). Кніжка клясна расказвае замежнікам праз моўнае пытаньне, які сюр у нас адбываецца, раю для падарунку сябрам-замежнікам. Пакуль перавыданьне ангельскай вэрсіі не пляную, то гэта апошняя кніжка.

🔹 Хутка (адносна, некалькі месяцаў) выйдзе перавыданьне на беларускай мове з новымі гісторыямі ў новай рэдакцыі й афармленьні. Хто хоча займець, напішыце, калі ласка, у прыват. Хто хоча каб у вашым горадзе адбылася прэзэнтацыя, таксама напішыце 😋 Буду рада прыехаць-пабачыцца.

🔹 Хто сьцягнуў беларускі асобнік зь бібліятэкі Золку, вярніце, калі прачытаеце. І на кніжнай паліцы вісіць сшытак з асадкай, варта запісвацца 👌
❤7
August 24, 2026 209 2