⚡️⚡️⚡️ Афіцыйная беларуская мова ў постапакаліптычным вэстарне Guns of Eschaton
Сёння адбыўся афіцыйны анонс новага шутара Guns of Eschaton у постапакаліптычнай атмасферы. Адметная рыса гульні - беларуская лакалізацыя інтэрфэйсу (на жаль не поўная лакалізацыя, аб якой пішуць у іншых крыніцах), якую праспансавалі два беларусы-распрацоўшчыкі. Дырэктар па прадукце студыі Eschatology Entertainment (распрацоўшчыкі гульні), якому і належала ідэя дадаць нашу родную мову ў гульню, а таксама заснавальніку студыі перакладаў Riotloc. Са словаў распрацоўшчыкаў да лакалізацыі была прыцягнута група прафесіяналаў, якая забяспечыла высокую літаратурную якасць тэкстаў.
Сама гульня будзе ўяўляць сабой шутар ад першай асобы з элементамі соўлс-лайк механік. У арсенале будзе больш за 20 відаў зброі на базе рэальных узораў 19ст. У гульні будзе як адзіночнае праходжанне, так і кааператыўны і PvP рэжымы. Выйдзе гульня на PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series X/S, але дата рэлізу пакуль невядомая.
Падтрымлівайце сваю родную мову!
Forwarded fromBelKantent
18
2July 21, 2026 272 4