МАЯ МОВА: post #1500 — TG.ME

🌿⚡️ ПАСЛЯКУПАЛЛЕ

Для тых, хто пасля Купалля яшчэ не гатовы ісці спаць.

Для тых, хто не трапіў на Купалле ўвогуле.

Для тых, хто ўсё яшчэ носіць у сабе трохі агню, дыму і жадання патанчыць.

21 чэрвеня на прасторы ZOLAK адбудзецца невялікая паслякупальская вечарына, дзе DJ Abibok (aka Jahorgasali aka DJ Sapieha) будзе спалучаць электронную музыку розных жанраў з беларускім фолкам. Тут не будзе спробы «асучасніць традыцыю» або ператварыць яе ў музейны экспанат. Хутчэй гэта сустрэча двух станаў: старадаўніх спеваў і сучаснай клубнай энергетыкі.

Калі папараць-кветка вам так і не трапілася — прыходзьце хаця б патанчыць.

📍 micro art residence ZOLAK, Вільня
📅 21 чэрвеня (нядзеля)
🕘 20:00
🔥 Уваход: donation

ПАСЛЯКУПАЛЛЕ — таму што адна ноч на святкаванне сонцастаяння — гэта крыху замала.
👍2❤1
June 19, 2026 262