Праграма паўтораў па аўторках на 25 жніўня (час варшаўскі, эфіры ідуць адзін за адным без паўз!) 16:45 Інтэрв'ю са Светай Бень і Яўгенам Кучмейна з нагоды выхаду альбома "Карова белая" і не толькі. Размаўляе Аліна Крушынская. Эфір ад 21.08 17:50 У праграме «Ісціна нідзе» пагаворым пра кнігу Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Разам з Максімам Кудрэвічам і Мікітам Адашчыкам разбяромся, што засталося ад інтэлектуальнага запалу 80–90-х і чаму сучасная беларуская літаратура так часта ператвараецца ў рэфлексію, мемуары і палітычны палімпсест. Вядзе праграму — Паліна Козарава. Эфір ад 22.08 19:00 Ранішні эфір Літрадыё: Маша Лапо і Данііл Шэйка абмяркоўваюць актуальныя падзеі культуры і размаўляюць з госцем — спеваком і фатографам Сашам Драгавозам — пра народныя спевы. Эфір ад 23.08 20:40 Дар'я Гардзейчык з праграмай "Па-за межамі метраполіі". Паўтараем паўторна першы выпуск, бо галоўны рэдактар забыў запісаць прамы эфір другога выпуску і той адразу ж растварыўся ў гэтым самым эфіры. Таму заклікаем слухаць жывыя трансляцыі, бо ўсякае можа быць. Эфір ад 17.08 Заканчэнне — каля 21:30. Сайт | Ютуб
6
1