гэткім чынам, маем ласку паведаміць расклад перадачаў Літрадыё з 21 па 26 жніўня (час варшаўскі) 21.08 18:00 Інтэрв’ю са Светай Бень і Жэнем Кучмейна з нагоды выхаду альбома “Карова белая” і не толькі. Размаўляе Аліна Крушынская. 22.08 12:00 У праграме «Ісціна нідзе» пагаворым пра кнігу Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Разам з Максімам Кудрэвічам і Мікітам Адашчыкам разбяромся, што засталося ад інтэлектуальнага запалу 80–90-х і чаму сучасная беларуская літаратура так часта ператвараецца ў рэфлексію, мемуары і палітычны палімпсест. Вядзе праграму — Паліна Козарава. 23.08 10:00 Ранішні эфір Літрадыё: Маша Лапо і Данііл Шэйка абмяркоўваюць актуальныя падзеі культуры і размаўляюць з госцем - спеваком і фатографам Сашам Драгавозам - пра народныя спевы 24.08 18:00 Дар'я Гардзейчык з праграмай "Па-за межамі метраполіі". Другі выпуск. 25.08 Паўтор па аўторках.
10
3
1