Што такое Воля? Гэта не проста незалежнасьць. Воля – гэта нацыянальнае адраджэнне, гэта сіла, якая выходзіць не ад прымусу, а вырастае з вашых глыбінных каштоўнасцяў. Воля – гэта цвёрдасць Муцыя Сцэвалы, якая перамагае боль і страх. Воля – гэта сэнс, які вы рэалізуеце тут і цяпер, гэта вашы дзеянні, што ператворваюць рэальнасць. Воля вынікае з унутраных патрэб, а не вонкавых прымусаў. Толькі такая воля робіць вас мацней, а не высільвае. Як казаў Заратустра, «воля вызваляе: так праўдзівая навука пра волю».
Воля – гэта жыццё, што перамагае смерць. Воля – гэта заўсёды жывое супраць мёртвага, стварэнне супраць разбурэння, жыццё супраць смерці. Воля – гэта сіла, гэта бурлівы струмень, што змывае і які расчышчае свет ад некрафілаў, якія захлынаюцца нянавісцю і садызмам, няплодных і ўмелых толькі зневажацца і зневажаць. Воля – гэта тая сіла, якая дазваляе далікатнаму парастку прабіваць асфальт, што закрывае ад яго сонца. Воля – гэта сіла, якая ператварае звычайнага чалавека ў Героя. Воля – гэта той патэнцыял, якія ёсць у кожнага з нас.
12
1August 19, 2026 258 3