Беларуска-ўкраінскі хаб «Сустрэча» і Беларускі аўтаполк віншуюць… — БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК — TG.ME

Беларуска-ўкраінскі хаб «Сустрэча» і Беларускі аўтаполк віншуюць ўкраінскі народ з Днём Незалежнасці!

Сёння мы разам з вамі святкуем сілу волі і свабоды, якія сталі падмуркам сучаснай Украіны. Ваша адвага і непахіснасць у змаганні за незалежнасць з’яўляюцца прыкладам для ўсіх нас.

Беларусы і ўкраінцы стагоддзямі былі побач, і сёння мы разам працягваем бараніць тое, што для нас найдаражэйшае — волю, годнасць і права на будучыню.

Хай гэтая барацьба скончыцца перамогай, і на ўкраінскай зямлі пануе мір, свабода і росквіт. Мы разам — і гэта надае сілы!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
🔥13👍2
August 24, 2025 349 2