Зробім Беларускі Пункт Нязломнасці ў Кіеве разам! Далучайцеся! Увесь… — БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК — TG.ME

Зробім Беларускі Пункт Нязломнасці ў Кіеве разам! Далучайцеся!

Увесь свет ведае, які зараз ва Украіне цяжкі час, і ў прыватнасці ў Кіеве: мароз, абстрэлы, электраэнегрія па пару гадзін на дзень. Людзі застаюцца без цяпла, без святла, кутаюцца ў тры коўдры, каб зусім не змерзнуць у хаце, калі на вуліцы -16, а батарэі — халодныя.

Часта няма магчымасці нават нармалёва падзарадзіць тэлефон. Карацей, людзі зараз засталіся без рэчаў, якія ў звычайны дзень нават не заўважаеш.

Мы ў «Сустрэчы» хочам зрабіць сваю версію таго, што ва Украіне называюць «цэнтрам незламності». Месца, куды можна прыйсці, каб сагрэцца, падзарадзіць тэлефон і выпіць гарбаты. Як звычайна: ідэя з’явілася — і мы хочам рабіць гэта адразу. З месцам і часам вызначымся, калі ўсё будзе больш-меньш падрыхтавана.

Але без вашай дапамогі будзе вельмі складана.

Што нам патрэбна для арганізацыі:

- цеплавая гармата (вялікі абагравальнік тыпу прамысловага)
- палатка/шацёр (арэнда — каля 1000 грывень за дзень, але мабыць у вас такая ёсць?)
- генератар
- падаўжальнікі, перахаднікі, разетачныя блокі
- павэрбанкі, EcoFlow (калі вы можаце штосьці пазычыць ці перадаць — мы будзем радыя)
- тэрмапот, каб грэць ваду на гарбату, аднаразовыя стаканчыкі, гарбата, цукар, мабыць — штосьці да гарбаты

Калі ў вас ёсць нешта са спісу (нават на час) — напішыце нам.

Калі
можаце дапамагчы з арэндай/закупам — таксама напішыце, мы скажам, што зараз найбольш патрэбна для рэалізацыі ідэі.

Калі вы проста хочаце дапамагчы рукамі — заўсёды радыя.

Рахункі для дапамогі:
мона-банка
праз PayPal
па спасылцы на EUR картку (Revolut) ці за нумарам карткі 5354563141951556

Нам трэба паказваць, што мы побач з Украінай. Так, мы намагаемся рабіць гэта штодзённа цягам амаль 6 гадоў, але вораг не спыняецца, не павінны спыняцца і мы.
send.monobank.ua
Безпечний переказ коштів
Надсилайте безкоштовно та безпечно кошти
👍11❤8
January 14, 2026 345 2