У Мікіты Забугі, лідара Руху Воля, на эфіры канала Malanka Media быў… — Рух Воля — TG.ME

🐾 У Мікіты Забугі, лідара Руху Воля, на эфіры канала Malanka Media быў асаблівы спадарожнік - ягоны сабака Сябр.

Так, Рух Воля займаецца сур’ёзнымі справамі дзеля вызвалення Беларусі - бяспекай, супрацівам, развіццём Беларускай Вызвольнай Арміі. Але за ўсімі гэтымі справамі стаім мы - чальцы Руху Воля, жывыя людзі, беларусы. Людзі, у якіх ёсць блізкія, сябры, дом, любімыя гадаванцы, успаміны, боль і надзея. Людзі, якія хочуць не вайны дзеля вайны, а нармальнага чалавечага жыцця ў вольнай Беларусі.

Заўтра апошні дзень галасавання ў Каардынацыйную раду. Калі вам блізкая нашая пазіцыя, калі вы ўпэўненыя, што справа вызвалення Беларусі гэта справа рук беларусаў - падтрымайце Рух Воля!

Усе інструкцыі датычныя галасавання ёсць у афіцыйным канале Каардынацыйнай рады: https://t.me/rada_vision/4768

Рух Воля, спіс №4.

Галасаванне трывае да аўторка, 19 траўня, 12:00 па Менскім часе.

Беларусь будзе вольнай! ⚪️🔴⚪️
👍7🔥7❤2
May 18, 2026 303 5