Яшчэ адзін вясёла-сумны ўспамін з 2006.
Калі беларускія дэмакратычныя сілы аб’ядналіся, і вылучылі адзіным кандыдатам Аляксандра Мілінкевіча, Міхал Анемпадзістаў распрацоўваў першыя лягатыпы для яго кампаніі ў 2006 годзе. Ён казаў: «Ну чым пазнавальны Мілінкевіч? Барадой! На лягатыпе мусіць барада!»
Барада на лягатыпе так і не зьявілася, але з лёгкай рукі Анемпадзістава зьявілася лагоднае скарачэньне Мі (ад МІЛІНКЕВІЧ) з сардэчкам на «і». І яно было такое цудоўнае, і ўсе ім карысталіся пэўны час.
Пакуль «Мілавіца» не даслала афіцыйнае папярэджаньне, маўляў, яны таксама выкарыстоўваюць «Мі» у сваім маркетынгу, і ня хочуць, каб іх прадукцыя асацыявалася з Мілінкевічам.
А яшчэ памятаю рабілі сайт Мілінкевічу. Тэхналёгіі былі так сабе. Запусьцілі форму зваротнай сувязі: ну раптам нехта вырашыць напісаць, дапамогу прапанаваць. Хаця скепсіс быў, навошта, ёсьць жа тэлефон, штаб. Мілінкевіч даў зялёнае сьвятло.
У форму павалілі паведамленьні - што і паштовы сэрвіс паваліўся, і сайт. Пісалі ўсе - ад чыноўнікаў да рабацяг зь вёсак.
Мы часта недаацэньваем беларусаў і нашу здольнасьць хутка змабілізавацца