А вось і невялікі эксперымент таксама пакуль у межах Фестывалю навукі: мая лекцыя пра археастраномію. Запрашаю ўсіх 5 верасня ў 14:00, таксама ў Батанічны сад, куды будзе вольны ўваход.
Тэматыка гісторыі навукі — гэта, напэўна, тое, што найбольш цікава асабіста мне. Бо гэта адначасова і тое, чым я займаюся прафесійна (выкладаю гэтую дысцыпліну ў Акадэміі сувязі), і тое, што мае дачыненне да майго ўлюбёнага Егіпту, і тое, над чым заўсёды прыемна паразважаць, ці, больш карэктна сказаць, — тое, над чым можна зламаць мозг 🤯 (а гэта ўвогуле мой любімы занятак 😂😉)













