35 год назад 25.08.1991, праз некалькі дзён пасля разгрому путча ГКЧП у Маскве, нашая краіна абвесціла незалежнасць.
Фактычна, путчысты, у спробе выратаваць СССР, канчаткова даламалі яго. Было б памылкова лічыць што абвяшчэнне незалежнасці Украінай, а потым і Беларуссю адбылося ў адказ на путч, але ж абсалютна дакладна падзеі 19-21.08 у Маскве, схілілі на бок староннікаў незалежнасці тых, хто вагаўся, бо паказалі што лібералізацыя савецкага жыцця можа быць перакрэсленая ў адзін момант грубай сілай.
Неацэннай была роля дэпутатаў БНФ, якія цягам сутак 24-25.08 адстойвалі ідэю і пераконвалі калег дэпутатаў на абвяшчэнне незалежнасці. Настолькі ж важнай была і падтрымка людзей, што выйшлі на плошчу перад Домам Ураду.
Бараніць СССР ня выйшаў ніхто. Сілы, якія маглі б выступіць у ягоную падтрымку былі разбітыя і дэмаралізаваныя правалам путча ГКЧП.
Сёння тыя падзеі выглядаюць як перамога ў важнейшай бітве, але ж яна не апошняя, бо савок адрадзіўся ў самых сваіх пачварных формах і задача нашага пакалення пахаваць яго. Спадзяюся, канчаткова.