🌱 Апдэйт па рэалізацыі мэтаў збора "Навальніца" (назавем яго так).
Прагрэс на сёньня (коратка): жыллё аплачана, стан ветэрана стабілізуецца. Наступная мэта - праца.
Сябры, яшчэ раз шчыра дзякуем кожнаму і кожнай, хто падтрымаў гэты збор. Ваша салідарнасьць і давер дазволілі зрабіць вельмі важныя крокі, каб стабілізаваць сітуацыю ветэрана, які апынуўся ў складаных жыцьцёвых абставінах.
На дадзены момант ветэран знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні і атрымлівае неабходную медычную дапамогу. Мы спадзяемся, што гэта стане важным этапам на шляху да стабілізацыі ягонага стану.
Вытрачана сродкаў:
+ 540,85 еўра сабрана
- 213 еўра аплата хостэла на месяц;
- 48,33 еўра на ежу, лекі, рэчы першай неабходнасьці;
- 47,27 еўра на паліва у лякарню;
= 232,25 еўра застаецца.
Пасля выпіскі з лякарні, дзякуючы вашай падтрымцы, у нас яшчэ ёсьць сродкі, каб аплаціць яму жыльлё прыкладна на адзін месяц. Гэта дасьць магчымасьць спакойна прайсьці перыяд адаптацыі пасля лячэньня.
Наступны важны крок - пошук працы, каб ветэран мог паступова вяртацца да больш устойлівага і самастойнага жыцьця.
Калі вы можаце:
🤍 дапамагчы з інфармацыяй пра вакансіі ў Польшчы
❤️ падказаць магчымыя варыянты працы
🤍 альбо бо маеце кантакты, якія могуць быць карыснымі
- напішыце нам, калі ласка. Мы будзем вельмі ўдзячныя за любую дапамогу.
Дзякуй, што застаецеся побач і працягваеце падтрымліваць. Гэта сапраўды мае вялікае значэньне 🤍
📩 Як падтрымаць:
💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
#roskvitkus

4
1March 12, 2026 307 4