🌱Збор закрыты.
Сабраная сума: 540,85 еўра.
Сябры, мы закрываем збор на ветэрана, якому патрэбна псіхіятрычная дапамога і рэсацыялізацыя.
Дзякуючы вашай падтрымцы ў нас атрымалася зрабіць важныя і канкрэтныя крокі, каб стабілізаваць сітуацыю ветэрана ў Польшчы.
За гэты час:
🔸мы дапамаглі аднавіць страчаныя дакументы (48 еўра з мінулай справаздачы)
🔸суправаджалі ў афармленьні неабходных працэдур і пастаноўцы на ўлік у службе занятасьці
🔸аплацілі жыльлё на бліжэйшы месяц, каб забясьпечыць базавую стабільнасьць (213 еўра)
🔸маем дамову з клінікай - цяпер чакаем прызначаную дату пачатку лячэньня
🔸сябры ветэрана набылі неабходныя прадукты, мы аплацілі рэчы першай неабходнасьці (13,59 еўра).
🔸за ветэранам быў замацаваны цьютар, які суправаджаў яго на ўсіх этапах і дапамагаў праходзіць адміністрацыйныя і бытавыя працэсы - асабістая падзяка ёй за вельмі неабходную дапамогу.
Гэта не вырашае ўсе праблемы адразу, але стварае падмурак - дакументы, дах над галавой, доступ да мэдычнай дапамогі і чалавечае суправаджэньне.
Усё гэта стала магчымым дзякуючы вам🤗
Дзякуй кожнаму і кожнай за давер, падтрымку і салідарнасьць❤️
Мы працягваем суправаджэньне і будзем трымаць вас у курсе далейшых крокаў.
Вытрачана: 226,59 еўра.
Засталося: 314,26 еўра.
📩 Як падтрымаць:
💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
Дзякуй, што застаецеся побач❤️🤝

7
3
1February 15, 2026 177 2