Апдэйт па збору "Навальніца": закрываем патрэбы і шукаем ментара… — roskvitKUS/ росквітKUS🌱 — TG.ME

roskvitKUS/ росквітKUS🌱🌱 Апдэйт па рэалізацыі мэтаў збора "Навальніца" (назавем яго так). Прагрэс на сёньня (коратка): жыллё аплачана, стан ветэрана стабілізуецца. Наступная мэта - праца. Сябры, яшчэ раз шчыра дзякуем кожнаму і кожнай, хто падтрымаў гэты збор. Ваша салідарнасьць…
🌱Апдэйт па збору "Навальніца": закрываем патрэбы і шукаем ментара.
Сябры, маем добрыя навіны! Дзякуючы вашай падтрымцы, ветэран прайшоў курс лекаваньня ў псіхіятрычнай лякарні і знайшоў працу. Мы гатовы падвесьці вынікі па выкарыстаньні рэшты сродкаў.

Што зроблена:
Жыльлё: Аплочаны хостэл пасля лякарні на суму 157,27 €. Гэта дало ветэрану неабходны спакой пасля лекаваньня і час на пошук працы.
Ежа: Рэшта збору ў суме 74,98 € была пералічана ветэрану на харчаваньне.
Збор выкарыстаны поўнасьцю.

Самыя галоўныя навіны:
Ветэран паведаміў, што самастойна знайшоў працу, якая прадугледжвае прадастаўленьне жытла! Гэта менавіта той вынік, да якога мы разам імкнуліся - вяртаньне да самастойнага і ўстойлівага жыцьця.

🎯 Шукаем ментара ў Познані.
На дадзены момант ветэран пераехаў ў Познань для працы. Каб адаптацыя на новым месцы прайшла паспяхова і стан ветэрана зноў не пагоршыўся мы шукаем ментара у гэтым горадзе.

Што трэба ад ментара?
- быць на сувязі, калі ўзнікнуць побытавыя пытаньні;
- дапамагчы сарыентавацца ў горадзе (пры неабходнасьці);
- проста па-чалавечы падтрымаць маральна на новым этапе.

Калі вы жывяце ў Познані і гатовы стаць такой апорай для ветэрана - калі ласка, напішыце нам у дырэкт.

Яшчэ раз дзякуй кожнаму за давер і салідарнасць!

📩 Падтрымаць ветэранаў і сем’і ветэранаў:

💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
❤6👍1
April 19, 2026 496 3