Нядаўна запісаўся ў АІ-энтузіясты, сам пачаў рабіць эксперыменты з Claude Cowork, ды сачу за тым, як гэта змяняе розныя дамены. Вось напрыклад на днях натаўскі стратком выклаў даследаванне, дзе аналізуюць, якія АІ мадэлі прасцей выкарыстоўваць для распрацоўкі ўласных ботафермаў.
1 - Як бачыце па графіку, не тое, што DeepSeek, але і Gemini лёгка наладзіць для генерацыі дэзынфармацыі, open-source мадэлі ўвогуле амаль не маюць этычных абмежаванняў.
2 - Адрознець АІ ботаў ужо амаль немагчыма, генеруюцца розныя персоны з рознымі тыпамі псіхалагічных паводзінаў, стылямі размоваў. А адмысловы агент сочыць, каб боты не адыходзілі ад сваёй легенды.
3 - З існуючымі туламі генераваць персаналізаваную дэзынфармацыю ў прамысловых памерах стане значна прасцей. Аўтары сцвярджаюць, што рэактыўны кантэнт-менеджмент і падыход на барацьбу з прапагандаю проста не адпавядае памеру праблемы. Заходнім дэмакратыям прыйдзецца шукаць спосабы барацьбы з інфраструктураю вытворчасці ды нарошчваць уласны “атакуючы” патэнцыял.

3
3
3
2
1April 13, 2026 597 8