Неяк чытаў чарговае даследаванне пра тое, як АІ будзе (і ёсць) вельмі эфектыўны ў сферы кібербяспекі, у прыватнасці ідэнтыфікацыі людзей праз злучэнне ў адно розных дробных фактаў і data points. Задымаўся пра гэта, натхніўся і стварыў для Claude Cowork адмысловы скіл, які дазваляе рабіць прэскрынінг заявак. Мы ў ЦНІ праводзім даволі шмат розных мерапрыемстваў і адукацыйных праграм, а ацэнка заявак займае час, патрабуе пэўнай увагі.
Скіл аўтаматызуе гэты працэс, правярае заяўкі і пазначае сумнеўныя. Гэта не вырашае пытанне, не замяняе чалавека, але можа быць добрай дапамогай і заўважаць тое, што чалавек можа ўпусціць. Адпаведна зрабіў шаблон скіла, які кожная арганізацыя можа наладзіць пад свае патрэбы і працэсы. Пішыце ў прыват, што думаеце, таксама пра кейсы выкарыстоўвання, паляпшэнне і аптымізацыі.
Спасылка са скілом для Claude і інструкцыяй: https://github.com/aradniankou/civic-screening-skill
3
1
1
1April 22, 2026 726 1 21