29 ліпеня ў 18:00 запрашаем на адкрытую экскурсію па выставе “НЦСМ: ВЫБРАНАЕ”, на якой прадстаўлены лепшыя творы з фондавых калекцый Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, якія фарміраваліся на працягу амаль 40 гадоў – з 1987 па 2026 год: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, аўтарская фатаграфія.
Экспазіцыю ствараюць работы народных мастакоў Беларусі, творы, перададзеныя ў якасці падарункаў, часцей усяго – пасля завяршэння персанальнай выставы аўтара, а таксама работы замежных аўтараў.
Сярод твораў, прадстаўленых у экспазіцыі, можна адмеціць работы Леаніда Шчамялёва, Аляксея Жданава, Сяргея Цімохава, Юрыя Макарава, Зоі Літвінавай, Сяргея Кірушчанка, Вадзіма Качана, Вячаслава Паўлаўца, Міхаіла Рагалевіча, Аляксандра Родзіна, Валерыя Чукіна, Ігара і Арлена Кашкурэвічаў, Дзмітрыя Лаўрэнцьева, Германа Бусса (Германія).
!Рэгістрацыя па спасылцы!
29.07.2026 у 18:00
НЦСМ па адрасе: пр-т Незалежнасці, 47
Кошт квіткоў: 15/10/5/4 р.