Расейцы ў Беларусі як дома Апошні час з'яўляецца ўсё больш… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Расейцы ў Беларусі як дома

Апошні час з'яўляецца ўсё больш матэрыялаў, што расейцы абураюцца стаўленнем беларусаў да іх, у тым ліку хамствам, якім расейцы вылучаюцца. Бо яны ў Беларусі адчуваюць сябе як дома, у Расіі. І не дзіўна.

Вось калі б усе ці хаця б значная большасць беларусаў гаварыла ў жыцці па-беларуску, ніякаму расейцу не прыйшло б у галаву задавацца пытаннем: «А чым вы ад нас адрозніваецеся?» Але пакуль мы як нацыя жывем расейскай культурай, у расейскай інфармацыйнай прасторы, расейскімі фільмамі і поп-культурай і гаворым на расейскай мове – натуральна, датуль самі расейцы не будуць уважаць нас асобнаю нацыяй. Пакуль значная частка беларусаў успрымае расейскую культурную і інфармацыйную прастору як сваю – адпаведна, датуль і расейцы будуць успрымаць Беларусь як «сваё».

- трапна адзначыў Віталь Цыганкоў.
🤬39💯21❤3👍2⚡1🥰1
August 27, 2026 1.9K 13