25 жніўня — Дзень аднаўлення Незалежнасці
Сёння, 25 жніўня, мы адзначаем адну з найважнейшых дат у сучаснай гісторыі Беларусі — Дзень аднаўлення Незалежнасці. Менавіта ў гэты дзень у 1991 годзе пасля правалу жнівеньскага путчу ў Маскве адбылася гістарычная сесія Вярхоўнага Савета БССР.
Дзясяткі тысяч беларускіх патрыётаў сабраліся на плошчы ў Мінску, патрабуючы ад дэпутатаў прыняць рашэнне аб суверэнітэце. Пад ціскам грамадства і апазіцыі Вярхоўны Савет прыняў закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР».
Гэтае рашэнне фактычна замацавала незалежнасць Беларусі і паклала пачатак новай эпосе ў гісторыі краіны, якая адлюстравалася ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку і ў развіцці нацыянальнай мовы.
Мая краіна Беларусь
Forwarded fromМая Краіна Беларусь

41
1
1August 25, 2026 1.8K 4