Абыход сапраўднай прабелемы Можа замест соты раз абурацца, што такі… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Мая Краіна БеларусьПрарасейскі прапагандыст Азаронак абурыўся, што міліцыянта пакаралі за аднак на расейскай мове. "Грыша", вядомы сваёй адданасцю руссому миру, адразу адрэагаваў. Ці далей "ну какая разница какой язык", "русский язык наш актив" і "зачем эта (беларуская) мова"?
Абыход сапраўднай прабелемы

Можа замест соты раз абурацца, што такі ці іншы расейскі блогер сказаў, што Белоруссия гэта Белоруссия і прызнаць, што ў іх расейскай мове гэта правільна, варта падняць пытанне аб стаўленні беларусаў да беларускай мовы, а не толькі аднаго слова?

Што за розніца, што расейцы будуць казаць Беларусь, калі тая Беларусь па-сутнасці далей будзе Белоруссией? З расейскай мовай і культурай ды без беларускай.

Ці далей "ну какая разница какой язык", "русский язык наш актив" і "зачем эта (беларуская) мова"?

Дык можа час перастаць клапаціцца што там у расейскай прасторы і заняцца сабой? Ды замест рэфармаваць расейскую мову вярнуцца да сваёй беларускай? І пераход з "белорусский" на "беларусский" выглядае як абмінанне праблемы.

https://t.me/mkbelarus/44375
💯35👍6🤮4❤2
August 18, 2026 1.9K 4 6