Будзем выкараняць да канца" Нядаўнюю хвалю закрыцьця крамаў Ragna… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Мая Краіна Беларусь- Беларуская мова амаль памерла ў школах сталіцы Беларусі. - "Ну какая разница!", "русский язык - наш актив".
"Будзем выкараняць да канца"

Нядаўнюю хвалю закрыцьця крамаў Ragna, HONAR, LSTR Adzieńnie і адмену легендарнага фэсту "Наш Грунвальд" пракаментаваў у эфіры ў прапагандыста Рыгора Азаронка дэпутат і кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін. Заходнерусіст заявіў, што не будзе ніякай адлігі і будуць выкараняць да канца, прыводзячы таксама ранейшае закрыццё кнігарні "Кнігаўка". Прапагандыст Азаронак у сваю чаргу дадаў, што асабіста маніторыць інтэрнэт у пошуках "крамолы" - паведамляе Warta.

Пакуль у Беларусі вынішчаюцца рэшткі беларускага, некаторыя новаапазіцыйныя дзеячы за мяжой нават не ў стане напісаць ці сказаць слова па-беларуску ды далей трымаюцца расейшчыны, нават яе баронячы. Можа так і трэба і какая разница?
🤬40😢3❤2
July 16, 2026 2.4K 1 15