Захаваць незалежнасць і расейшчыну? Так не атрымаецца. Ёсць такая… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Мая Краіна Беларусь"Чтобы весь мир говорил на русском - изучайте устройство автомата Калашникова" Вось такая думка прагучала ў Расіі на пачатку школьнага года. Прамаўляў адзін з расійскіх акупантаў - удзельнік вайны Расіі (а не толькі Пуціна) супраць Украіны. Далей "ну какая…
Захаваць незалежнасць і расейшчыну? Так не атрымаецца.

Ёсць такая частка беларусаў, якая супраць дыктатуры ў Беларусі і нядаўна асудзіла вайну Расіі супраць Украіны, але далей не могуць кінуць галоўную расейскую з'яву - русский мир, які так ці інакш бароняць і падтрымліваюць, у тым ліку расейскую мову - адну з наймацнейшых зброі Расіі. "Ну какая разница какой язык", "зачем эта мова", "русский язык - наш актив" - толькі некаторыя прыклады.

Як тлумачыць Віталь Цыганкоў, у Францыі, Польшчы, Нарвегіі, Італіі і іншых краінах дзеці ў школе атрымліваюць перад за ўсё свае культурныя коды, у тым ліку сваю нацыянальную літаратуру, а толькі потым сусветную.

Беларус, гадуючыся ў сённяшняй Беларусі, аўтаматычна ад дзяржавы і грамадства атрымлівае расейска-савецкую культурную ідэнтычнасць, разбаўленую пэўнымі беларускімі элементамі - "арнаментам", так зусім трошкі, каб у выніку атрымліваліся расейцы з беларускім знакам якасці.


Ці Беларусь калонія Расіі? - гучыць пытанне ў перадачы.

https://www.youtube.com/watch?v=C2JH64lYBIw
YouTube
💥Пушкін – вораг для Беларусі! Чаму расейскай літаратуры проста не павінна быць у беларускіх школах
Чаму ў беларускіх школах няма прадмету "сусветная літаратура", а расейская вывучаецца асобна? Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў разважае, як школьная праграма фармуе расейска-савецкую ідэнтычнасць, якую ролю класічная літаратура адыгрывае ў пашырэнні…
💯4⚡1
September 2, 2026 533 5