Атака на Kamunikat Kamunikat – найстарэйшая беларуская… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Мая Краіна БеларусьКніжны экстрэмізм Ужо не навіна, што ў Беларусі забараняюцца розныя кнігі. Аднак КДБ (КГБ) пнызнала адразу пару выдавецтваў "экстрэмісцкім фармаваннем". Гаворка пра між іншых выдавецтва Kamunikat, Логвінаў, Янушкевіч, Зміцер Колас. Да таго падобна было прызнана…
Атака на Kamunikat

Kamunikat – найстарэйшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка, што сабрала больш за 70 тысячаў кніг, газетаў і часопісаў. Хакерская атака знішчыла шмат звестак, але інтэрнэт-бібліятэка не здаецца і абяцае адбудаваць незалежны архіў беларускай культуры - паведамляе Белсат.

Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што "Камунікат" – гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. Будзем змагацца і адбудуем адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры!

- напісаў заснавальнік Яраслаў Іванюк.

Навіна прысвячаецца асабліва гэтым новым палітычным актывістам, якія паўтараюць "ну какая разница" адносна пытання культуры.
🤬24💔8🤯1🙏1
May 7, 2026 2.1K 4