🫣 Выйшлі б без адзення на вуліцу? Ну хутчэй за усё - не. Вось так і нашыя продкі не маглі выйсці ў свет без поясу.
☝Яшчэ даследчык Нікіфароўскі пісаў, што паяўленне чалавека без поясу было непрымальным. Ды і зараз вы маглі не раз чуць, што пра чалавека, які паводзіць сябе неналежным чынам, кажуць, што ён «зусім расперазаўся».
З чым звязана такое стаўленне да паясоў? Расказвае Кацярына Ваданосава ў відэа 📺









