Central European University (CEU) запусціў праграму сертыфікацыі Invisible University for Belarus (IUBEL) для беларускіх студэнтаў (BA, MA, PhD) і даследчыкаў, якія пражываюць у ЕС ды іншых краінах. Праграма прапануе анлайн-курсы з магчымасцю атрымання ECTS-крэдытаў, ментарскую падтрымку, навучанне акадэмічнай англійскай мове, а таксама ўдзел у вочнай зімовай школе.
• Бясплатны ўдзел у міждысцыплінарных анлайн-курсах па сацыяльных і гуманітарных навуках (ад 1 да 3 курсаў на выбар, кожны дае 4 ECTS).
• Магчымасць атрымаць даследчую стыпендыю да 800 EUR на семестр для рэалізацыі ўласнай навуковай працы.
• Ментарская падтрымка ад PhD-студэнтаў і постдокаў CEU, а таксама заняткі па акадэмічным пісьме і англійскай мове.
• Удзел у зімовай школе ў студзені 2027 года для найбольш матываваных удзельнікаў.
Савет Еўропы ў межах кампаніі "Journalists Matter" арганізуе двудзённую канферэнцыю для маладых журналістаў, студэнтаў журналістыкі, аўтараў, моладзевых лідараў, выкладчыкаў, даследчыкаў і прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і грамадзянскай супольнасці. Праграма ўключае абмеркаванне ролі СМІ ў лічбавую эпоху, штучнага інтэлекту, медыяпісьменнасці і бяспекі журналістаў, а таксама практычныя варкшопы па праверцы фактаў і даследаванні інфармацыі.

















