Сёння ў Гімназіі №4 дзейнічала Пазітыўная пошта "Падаруй усмешку сябру". У стварэнні сяброўскага і падтрымліваючага асяроддзя ў гімназіі значную ролю выконвае пазітыўная камунікацыя паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Дзеці вучыліся фармуляваць і выказваць адзін аднаму добрыя словы, пажаданні, падзяку, падтрымку. Прыемна адзначыць, што гэтая навука даецца гімназістам з лёгкасцю!
#позитивныйминск















