#Традыцыі_і_абрады
🗓️6 верасня
🌿Нашы продкі лічылі, што гэты дзень павінен быць ціхім, інакш ільняное насенне абсыплецца. У народзе было павер'е, што 6 верасня лепш не хадзіць у лес па ягады і грыбы, бо «хто ў гэты дзень з хаты выходзіць, вяртаецца абпалены і сам сябе не памятае».
🌤️Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень ішоў дождж, то людзі лічылі, што восень будзе сухой, а ўраджай наступнага года багатым.























