Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды… — Bella Fox — TG.ME

🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»

Прэзідэнцкія выбары 2020 года суправаджаліся маштабнымі абмежаваннямі доступу да інтэрнэту, што нанесла сур'ёзны ўдар па правах чалавека. У лістападзе мінулага года Аляксандр Лукашэнка прыгразіў поўным адключэннем інтэрнэту ў краіне. Ён заявіў, што калі падзеі 2020 года паўторацца, то інтэрнэт «адключым наогул».

Праваабаронцы Human Constanta выказалі асцярогі з нагоды абмежавання ўрадам інтэрнэту ў краіне напярэдадні выбараў 2025 года.

Гарачая лінія «Вясны» распавяла, як падрыхтавацца да блакавання і як звязацца з праваабаронцамі калі парушаюцца правы чалавека.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117250

✍️Звяртайцеся на Гарачую Лінію «Вясны» па пытаннях парушэння правоў чалавека —
@ViasnaSOS

На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsApp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96.
January 26, 2025 437 1