Камітэт па замежных справах парламента Эстоніі: «Фарс, зладжаны… — Bella Fox — TG.ME

🇪🇪Камітэт па замежных справах парламента Эстоніі: «Фарс, зладжаны дыктатарам Беларусі, — гэта не выбары»

Камітэт па замежных справах парламента Эстоніі (Рыйгікогу) не прызнае прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у нядзелю ў Беларусі «пад жорсткім кантролем рэжыму Лукашэнкі», гаворыцца ў заяве парламенцкай структуры.

Дакумент быў прыняты 24 студзеня на фоне сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады Эстоніі ў Літве, на якой абмяркоўваліся падзеі ў Беларусі.

«Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларуссю пры падтрымцы расійскага рэжыму на працягу апошніх 30 гадоў, арганізуе 26 студзеня чарговы выбарчы фарс у спробе падфарбаваць свой дыктатарскі рэжым фальшывай маскай дэмакратыі, душачы пры гэтым правы чалавека і грамадзяніна».


Эстонскія парламентарыі заклікалі «арганізаваць свабодныя і дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пры першай жа магчымасці пад назіраннем Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і іншых міжнародных арганізацый».

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117277
January 25, 2025 307