De facto. Беларуская навука: post #1669 — TG.ME

Для «беларускіх татараў» не ўсе татары «свае»

Лізавета Квілінкова піша ў свежым нумары часопіса «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук»: у Беларусі жывуць дзве супольнасці татараў – «беларускія татары» (нашчадкі татараў ВКЛ) і «татары дыяспары», якія перасяліліся сюды ў савецкі і постсавецкі перыяды. У суме іх каля 8,5 тыс. У 2021- 2025 гг. аўтарка апытала 85 чалавек з дзвюх супольнасцяў.

«Беларускія татары» (ёсць розныя версіі аб іх паходжанні) па этнакультурнай прыкмеце ў катэгорыю «Свае» ўключаюць «літоўскіх» і «польскіх татар», а таксама беларусаў. «Усходнія» татары ўспрымаюцца імі больш дыстанцавана («Яны паміж сабой размаўляюць на сваёй мове, а мы ж на беларускай. Я не разумею, што яны гавораць. Башкіры дык башкіры, крымскія татары... Але гэта ўжо не нашы. Можа быць, па рэлігіі мы і аднолькавыя, але ў іх усё зусім іншае, іншы ўклад»).

Дыстанцыяванне таксама звязана са спробамі навязвання казанскімі татарамі сваёй мовы і культуры, небяспекай быць «пераваранымі» ў культурным плане, піша аўтарка.
❤‍🔥23👍18❤7🤮5🤯1
August 27, 2026 600 20