De facto. Беларуская навука: post #1665 — TG.ME

У кожным другім відзе камароў у Беларусі выявілі ўзбуджальнікаў дырафілярыёзу

Дыяна Сусла і Дар'я Доўнар паведамляюць у перадапошнім нумары расійскага часопіса «Праблемы асабліва небяспечных інфекцый»: у 2021 - 2025 гадах у Беларусі даследавалі 5 039 камароў. Выяўлены 23 віды, у якасці пераносчыкаў узбуджальнікаў дырафілярыёзу адзначаны 11 відаў.

Агульная заражанасць пераносчыкаў – 1,4%. Больш высокая заражанасць камароў устаноўлена ў жніўні. Пры гэтым навукоўцы нагадваюць, што за перыяд з 1997 па 2024 г. у Беларусі афіцыйна выяўлена 174 выпадкі захворвання людзей дырафілярыёзам, але рэальная колькасць верагодна вышэйшая.

Адзначым, што ў даследаванні не гаворыцца пра тое, што кожны заражаны камар здольны перадаць інфекцыю чалавеку. Часцей за ўсё дырафілярыёз выклікае для чалавека лакальную праблему: утворыцца невялікі вузельчык або прыпухласць, часам у вобласці вока. Хвароба звычайна развіваецца павольна і не прыводзіць да цяжкага агульнага стану.
😱20👀12👍2🤷‍♂1💊1
August 22, 2026 811 10