De facto. Беларуская навука: post #1667 — TG.ME

Знакавая для мікалогіі падзея: у Беларусі выявілі ўльтрарэдкі грыб

Навукоўцы Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» здзейснілі знакавую для айчыннай мікалогіі падзею: у запаведнай зоне пушчы ўпершыню для тэрыторыі Беларусі была зафіксавана Цыфелапорыя белавежская (Cyphelloporia bialoviesensis). Гэта ўльтрарэдкі від – у мікалагічных базах дадзеных ёсць толькі непацверджаны гербарны ўзор з Ніжагародскага Заволжа Расіі.

Фактычна гэта азначае, што на сёння адзіная ў свеце стабільна існуючая і пацверджаная папуляцыя гэтага віду жыве ў Белавежскай пушчы, у гонар якой від і быў названы навукоўцамі, паведамляе навуковы аддзел Нацыянальнага парку.

Вонкавы выгляд цыфелапорыі ўнікальны: яе пладовыя целы нагадваюць скамянелую марскую пену. Грыб здольны развівацца толькі на мёртвай драўніне елкі – з высокай вільготнасцю. Знаходка наглядна даказвае, што мёртвая драўніна ў Белавежскай пушчы – не смецце, а ключавы кампанент экасістэмы.
❤29👍16🎉12👏1🙏1
August 24, 2026 839 16