De facto. Беларуская навука: post #1666 — TG.ME

Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска

У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе.

Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.

Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.
👍23🔥8❤1🙏1🍓1
August 23, 2026 1.3K 2 30