Пахаваны на могілках Санкт-Ільгену, дзе на надмагільлі напісаны аповед жыцьця памерлага:
Пасьля Другое Ўсясьветнае вайны мая Радзіма была акупаваная ды падзеленая саветамі-расейцамі й палякамі. У знак пратэсту я не вярнуўся на сваю Радзіму. Аднак сваёй Бацькаўшчыне я застаўся верным. У маім сэрцы й маёй душы да апошніх дзён. На сваёй новай Радзіме, Нямеччыне, у Санкт-Ільгэне я выказваю ўдзячнасьць усім маім сябрам. Жыве Беларусь!
Сваю маёмасьць ён запаведаў «самастойнай беларускай дзяржаве»:
Горад Ляймэн — часовы ўладар маёй маёмасьці. Сапраўдным уладаром станецца самастойная беларуская дзяржава, у якой будзе жыць беларускі народ… Гэтая самастойная беларуская дзяржава мусіць быць незалежнай ад палітыкі іншых краін… Акрамя майго прыватнага дому, дзе месьціцца музэй, я маю яшчэ два дамы...
Пасьля ягонае сьмерці экспанаты беларускага музэю з кватэры пераведзеныя ў ляймэнскі краязнаўчы музэй, які таксама знаходзіўся ў раёне Санкт-Ільген.



















