Чарговых семь аўто — зноў в Украіне. Нашы валанцёры чарговы раз… — БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК — TG.ME

✔️ Чарговых семь аўто — зноў в Украіне.
Нашы валанцёры чарговы раз прабілі дарогу праз снег, дождж, трасу якая не даруе памылак і дробныя, але ўпартыя паломкі. Было цяжка, доўга, вымотваюча — але яны даехалі. Бо ведаюць, для каго і для чаго гэта ўсё робіцца.

Мы шчыра дзякуем:
1️⃣ Усім валанцёрам, якія асабіста сядзелі за кармом і кіравалі гэтымі аўтамабілямі. Гэта дні, з'едзеныя дарогай, стомленасць, адказнасць і пастаяннае напружанне.
2️⃣ Усім, хто падтрымлівае нас — грашыма, часам, рэпостамі, дарай парадай, любым учынкам.
3️⃣ Асобны дзякуй партыі ОГП— і асабіста Андрэю Тупоўскаму. Чалавеку, які сам не раз гнаў аўто і ведае, што гэта за выпрабаванне. Дзякуючы яго ініцыятыве,праз партыю ОГП валанцёры ў гэтай паездцы мелі каву ,смаколікі і сплочаныя абеды. Гэта дробязь толькі для таго, хто ніколі не быў у такіх паездках. Для тых, хто быў — гэта вялікая падтрымка.

Мы заўсёды кажам адно і тое ж:
🔸 нехта траціць грошы,
🔸 нехта траціць час,
🔸 нехта сілы або асабісты спакой.
Але маленькай дапамогі не бывае. Кожная дапамога — гэта ўнёсак у агульную справу, партыя ОГП таму прыклад.

Дзякуй кожнаму, хто робіць гэты шлях магчымым.
Працягваем далей ...
🔥15👍1
November 23, 2025 295 2