Расказваем, колькі зарабляюць валанцёры Нісколькі. Ходзіць шмат… — БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК — TG.ME

Расказваем, колькі зарабляюць валанцёры

Нісколькі. Ходзіць шмат чутак, але вось як выглядае праца:
Варшава — Кіеў. 780 км. 12 гадзін. Каля 5 — на мяжы.

Валанцёры бяруць выходныя і адпрошваюцца з працы.
Ім не плацяць «купу грошай».
Яны ахвяруюць сном, часам і грашыма, каб перагнаць аўто.

Па дарозе трэба не заснуць, сачыць за станам машыны. У Кіеве валанцёры не жывуць у гатэлях і амаль не маюць часу на адпачынак. Перадаюць аўто і вяртаюцца назад. Зноў у дарозе, а потым — на сваю працу.

На шляху бывае ўсякае: паломкі, затрымкі, аварыі. Чаго толькі не было за час існавання «Беларускага Аўтапалка»!

Але мы вязем машыны. І будзем працягваць гэта рабіць дзякуючы валанцёрам.

Калі чуеце, што «яны на гэтым зарабляюць» — узгадайце наш пост.

Мы абралі гэты шлях свядома і не шукаем у ім выгады. Калі мы і шукаем нешта, дык толькі людзей, гатовых далучыцца да агульнай справы дапамогі Украіне і Беларусі.

Дзякуй кожнаму, хто сярод сваіх справаў знаходзіць час і абірае прывезці аўтамабіль для ЗСУ.

Вы — нашая моц.
❤26🔥5
October 21, 2025 571 12