Слава Воршы ўжо ня горша! У гэты дзень, 8 верасьня 1514 года… — Рух Воля — TG.ME

⚔️ Слава Воршы ўжо ня горша!

У гэты дзень, 8 верасьня 1514 года, аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага здабыло слаўную перамогу ў бітве пад Воршай, ушчэнт разбіўшы вялізарнае маскоўскае войска.

Гэтая перамога стала адной з найгучнейшых вайсковых падзеяў тагачаснай Эўропы – прыкладам мужнасьці, вайсковага майстэрства і здольнасьці бараніць сваю зямлю.

Але памяць пра Аршанскую перамогу гэта ня толькі даніна пашаны героям мінулага, але і заклік сёння стаць на абарону сваёй краіны. Як і больш за пяць стагодзьдзяў таму, нашай Радзіме ізноў пагражае той самы спрадвечны вораг з усходу. Таму, як і нашыя продкі, мы мусім бараніць права Беларусі на свабоду, годнасьць і незалежнасьць.

Шчыра віншуем усіх з Днём Беларускай воінскай славы!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
🔥5
September 8, 2026 28