Наша каманда складаецца з дасведчаных людзей! Анатоль Міхнавец, №4… — Рух Воля — TG.ME

🎙 Наша каманда складаецца з дасведчаных людзей!

Анатоль Міхнавец, №4 выбарчага спісу Рух Воля, прадставіў наш спіс на дэбатах Белсату.

«Наша каманда складаецца з дасведчаных людзей, людзей слова і людзей справы. Нашую каманду сфармавала вайна ва Украіне».



Ён нагадаў, як чальцы нашай каманды паехалі ва Украіну, каб у шэрагах Палка Каліноўскага бараніць Украіну і набліжаць вызваленне Беларусі.

Цяпер Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй. Вайна ва Украіне ідзе ўжо дванаццаты год, і існуе пагроза, што Беларусь і беларускі народ будуць уцягнутыя ў поўнамаштабную вайну ў рэгіёне на баку расіі. Для Руху Воля першы прыярытэт – нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

«Мы хочам гэтага не дапусціць. Для гэтага мы фармуем сілу – Беларускую вызвольную армію. Мы фармуем сістэму бяспекі, якая дазволіць беларусам быць гатовымі да любога сцэнару».


📌 Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду IV склікання трывае.

Падтрымайце Рух Воля!

Беларусь будзе вольнай! ⚪️🔴⚪️
👍12❤2
May 12, 2026 260 7