Галасаванне пачалося! Старт выбараў у Каардынацыйную раду быў… — Рух Воля — TG.ME

🗳 Галасаванне пачалося!

Старт выбараў у Каардынацыйную раду быў адкладзены праз буйную DDoS-атаку на платформу галасавання. Паводле старшыні Выбарчай камісіі КР, гаворка вядзецца пра маштаб да мільярда запытаў.

Гэта працяг таго самага ціску, які адбываўся цягам усёй кампаніі: ператрусы ў сваякоў кандыдатаў, запужванне, спробы пасеяць страх, а цяпер — кібератака на платформу галасавання.

Лукашысты баяцца таго, што беларусы працягваюць арганізоўвацца і выбіраць сваіх прадстаўнікоў.

🖐 Менавіта таму нам усім важна аддаць свой голас.

📌 Усе інструкцыі для галасавання выкладзеныя ў афіцыйным канале Каардынацыйнай рады:

https://t.me/rada_vision/4768

Заклікаем усіх не карыстацца ніякімі іншымі крыніцамі і спасылкамі, нават калі Вы атрымалі іх ад тых, каму давяраеце!

Падтрымайце Рух Воля. Галасуйце за Рух Воля.

Жыве Беларусь!
👍13❤1
May 12, 2026 465 3